Генезiс федальных односiн на беларускiх землях

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

х формах:

) вотчыннае (безумоўнае) - з правам продажу, раздзелу і перадачы па спадчыне;

) часовае (умоўнае) - землі з правам часовага карыстання, якія за сваю службу атрымлівала ад князя ваенна-служылая знаць.

Разам з тым з канца Х ст. пасля прыняцця хрысціянства ўласнікам зямлі стала і царква.

Паводле аднаго з самых старажытных помнікаў права на землях усходніх славян ? Рускай праўды, свабоднае насельніцтва мела назву людзі, або людзіны. Але непазбежным вынікам зяўлення буйнога землеўладання было ўзмацненне феадальнай залежнасці сялян. Некаторыя свабодныя абшчыннікі ? смерды ? паступова траплялі ў залежнасць ад дзяржавы, а потым і ад феадалаў. Трапіць у залежнасць можна было рознымі шляхамі, аб чым сведчаць наступныя катэгорыі сялян:

закупы - збяднелыя сяляне, якія бралі ў феадала грашовую пазыку (купу) і павінны былі працаваць на яго гаспадарцы за купу, пакуль не вярнуць грошы;

радовічы - сяляне, якія знаходзіліся ў залежнасці ад феадала ў адпаведнасці з дамовай (радам);

ізгоі - у ХІ-ХІІ ст. так называліся людзі, якія ў выніку якіх-небудзь абставін выйшлі са свайго звычайнага грамадскага становішча. Большасць з іх складалі сяляне, якія былі па нейкіх прычынах выгнаны з абшчыны, засталіся без зямлі і былі вымушаны пайсці ў залежнасць да феадала;

чэлядзь, халопы - несвабодныя людзі, рабы, якія знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад феадала. Гісторыкі лічаць, што чэлядзь фарміравалася з палонных, захопленых у час вайны, а халопы - з мясцовага люду.

Такім чынам, у ІХ - першай палове ХІІІ ст. сацыяльная структура раннефеадальнага грамадства поўнасцю сфармавалася.

Аснову гаспадаркі ў адзначаны перыяд трывала складала земляробства, развіццю якога садзейнічалі спрыяльныя прыродныя і кліматычныя ўмовы, а таксама эвалюцыя прылад працы. Ворныя прылады выраблялі з дрэва, металічнымі былі толькі асобныя іх часткі. Людзі карысталіся драўляным ралам з жалезным наральнікам, плугам, матыгай, сярпом, драўлянай рыдлёўкай і інш. Значным крокам наперад у развіцці земляробства стала зяўленне ў канцы ІХ-Х ст. якасна новай ворнай прылады - двухзубай драўлянай сахі з двума металічнымі сашнікамі. Ворнае земляробства ўжывалася з прымяненнем паравай сістэмы ў выглядзе двухполля ці трохполля.

У перыяд ранняга феадалізму на землях Беларусі вырошчвалі амаль усе вядомыя сёння збожжавыя культуры, галоўнай з якіх было жыта. Сярод іншых культур можна адзначыць пшаніцу, ячмень, проса, лён, каноплю, грэчку, агуркі, цыбулю, моркву, рэдзьку. Ураджайнасць земляробства была ў сярэднім сам-3. Гэта значыць, што людзі атрымлівалі ўраджай у тры разы большы ў параўнанні з затрачаным насеннем.

Важную ролю ў гаспадарчым жыцці адыгрывала і жывёлагадоўля. Насельніцтва беларускіх зямель разводзіла коней, буйную рагатую жывёлу, свіней, хатнюю птушку. Гэтая галіна гаспадаркі забяспечвала людзей не толькі мясам, малаком, скурай, але таксама цяглавай жывёлай і ўгнаеннем, неабходнымі для вядзення ворыўнага земляробства.

Разам з тым у разглядаемы перыяд людзі займаліся і промысламі, галоўнымі з якіх былі рыбалоўства, паляванне, збор грыбоў і ягад. Акрамя таго, займаліся бортніцтвам - зборам мёду дзікіх пчол, даглядалі дуплы і нават стваралі новыя. Развівалася таксама і хатняе рамяство: ткацтва, выраб посуду і інш.

Такім чынам, сельская гаспадарка зяўлялася асновай гаспадарчай дзейнасці людзей на беларускіх землях у ІХ - першай палове ХІІІ ст. Узровень яе развіцця дазваляў не толькі пракарміцца адной сямі, але і стварыць дадатковы прыбавачны прадукт, які быў неабходнай умовай для развіцця рамяства і гандлю.

 

3. Узнiкненне i развiццё старажытнабеларускiх гарадоу. Рамяство i гандаль

 

У выніку росту прадукцыйных сіл у земляробстве і жывёлагадоўлі, шырокага распаўсюджання і ўдасканалення жалезных прылад працы зявілася магчымасць вызваліць ад працы ў сельскай гаспадарцы пэўную частку людзей, здольных да рамяства. Такім чынам, адбылося выдзяленне рамяства ў самастойную гаспадарчую галіну. У гістарычнай літаратуры гэты працэс атрымаў назву другога грамадскага падзелу працы.

З аддзяленнем рамяства ад земляробства цесна звязана ўзнікненне гарадоў. Горад - агароджаны (адсюль назва горад), умацаваны населены пункт, жыхары якога займаліся пераважна рамяством і гандлем. Шляхі ўзнікнення гарадоў былі рознымі. Часта гарады ўтвараліся на месцах былых гарадзішчаў жалезнага веку, а таксама вакол феадальных замкаў ці як прыгранічныя крэпасці. Важнымі фактарамі ўзнікнення, развіцця і росту гарадоў былі іх геаграфічнае становішча і наяўнасць гандлёвых шляхоў.

Першым горадам на землях Беларусі лічыцца Полацк. Ён быў заснаваны крывічамі на месцы ўпадзення ракі Палаты ў Заходнюю Дзвіну і ўпершыню згадваецца ў Аповесці мінулых гадоў пад 862 г., аднак даследаванні беларускіх археолагаў сведчаць, што горад узнік як мінімум на сто гадоў раней за першую згадку ў летапісе. У ліку старажытных беларускіх гарадоў пісьмовыя крыніцы называюць: Тураў (980), Ізяслаўль (Заслаўе) (каля 985), Берасце (1019), Віцебск (1021), Менск, Орша (1067), Пінск (1097), Слуцк (1116), Гародня (1127), Мсціслаў (1135), Гомель (1142) і інш. Усе старажытныя беларускія гарады былі заснаваны на берагах вялікіх рэк, па якіх праходзілі рачныя гандлёвыя шляхі.

На думку гісторыкаў, свае назвы беларускія гарады маглі атрымаць наступнымі шляхамі:

) ад назваў рэк, на берагах якіх былі заснаваны: Полацк - ад ракі Палаты, Віцебск - ад Віцьбы, Пінск - ад Піны, Гародня - ад Гар