Генезiс федальных односiн на беларускiх землях
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
?яжацкіх данін, частыя спусташальныя войны, галодныя і неўраджайныя гады, смерць кармільца, падзеж жывёлы. У перыяд войнаў сяляне абавязаны былі ісці ў апалчэнне, а гэта падрывала іх гаспадарку. Збяднелыя сяляне траплялі ў феадальную залежнасць. Абшчынныя землі пераходзілі да феадалаў ці станавіліся ўласнасцю дзяржавы. З развіццём феадальнага ладу ўсё болей скарачалася і колькасць сялян, што жылі на дзяржаўных землях, паколькі гэтыя землі разам з людзьмі пераходзілі да свецкіх і царкоўных феадалаў.
З'яўляюцца новыя катэгорыі феадальна залежных сялян: закупы, радовічы, ізгоі, халопы, чэлядзь. Усіх залежных ад феадала людзей пачалі падзяляць на "непахожых" і "пахожых". Першыя доўга жылі на адным месцы і страцілі магчымасць пакінуць пана. Другія яшчэ не былі поўнасцю заняволены. Залежнае насельніцтва займала самае прыніжанае становішча на сацыяльнай лесвіцы. Іх жыццё цанілася ў 16 разоў танней за жыццё кіраўнікоў княжацкіх маёнткаў - "агнішчан" і "цівуноў".
Сяляне адпрацоўвалі паншчыну на раллі феадала, плацілі чынш натурай (мёдам, ільном, печаным хлебам, аўсом, жытам, авечкамі, курамі і г. д.) ці грашыма. Грашовая рэнта была рэдкай з'явай, што тлумачыцца натуральным характарам гаспадаркі. З часам доля паншчыны ўсё больш узрастае ў параўнанні з чыншам.
Сярод асноўных рысаў феадальнага грамадства вучоныя вылучаюць наступныя:
асноўным сродкам вытворчасці пры феадалізме зяўлялася зямля;
зямля знаходзілася ў манапольнай уласнасці феадалаў і зяўлялася прыкметай палітычнай улады;
надзяленне непасрэднага вытворцы (селяніна) сродкамі вытворчасці (зямлёй) з прымацаваннем яго да зямлі (пазаэканамічны прымус);
наяўнасць феадальнай рэнты ў трох асноўных формах: даніна - прадуктовы падатак (натуральны аброк), чынш - грашовы падатак, паншчына - адпрацовачная павіннасць;
панаванне натуральнай гаспадаркі, пры якой усё, што выраблялася, спажывалася пераважна ў межах гэтай жа гаспадаркі;
нізкі, руцінны стан тэхнікі.
У еўрапейскіх краінах феадалізм існаваў з сярэдзіны І тысячагоддзя н. э. па ХІХ ст. Станаўленне і развіццё феадальных адносін можа адбывацца двума шляхамі: сінтэзным і бяссінтэзным. У некаторых краінах Заходняй Еўропы феадалізм развіваўся ў выніку сінтэзу родаплемянных і рабаўладальніцкіх адносін. Ён грунтаваўся на запазычванні некаторых гаспадарчых і тэхнічных дасягненняў Рымскай імперыі: двух- і трохполля, добрага ўгнаення глебы і інш., а таксама на развіцці дробнай вытворчасці і існаванні свабодных абшчыннікаў.
Пры бяссінтэзным шляху развіццё феадалізму праходзіць больш марудна. Яно было ўласціва для краін, у якіх сувязь з рымскім грамадствам адсутнічала ці была слабая. На такіх землях станаўленне феадалізму адбывалася пасля разлажэння родавага ладу. Менавіта такім шляхам, без уліку рымскіх традыцый, мінуючы рабаўладальніцтва, пачалося развіццё феадальных адносін на тэрыторыі Беларусі.
У адпаведнасці з гістарычнымі даследаваннямі прынята лічыць, што ў сваім развіцці феадалізм прайшоў тры перыяды. У гісторыі Беларусі этапы феадалізму храналагічна выглядаюць наступным чынам:
) перыяд ранняга феадалізму (ІХ - першая палова ХІІІ ст.), у якім адбылося станаўленне феадальных адносін, сфармавалася саслоўе землеўладальнікаў і землекарыстальнікаў, вызначылася феадальная рэнта, узніклі першыя дзяржаўныя ўтварэнні;
) перыяд развітога феадалізму (другая палова ХІІІ - першая палова ХVІІІ ст.), найвышэйшая стадыя, якая характарызавалася развітымі феадальнымі адносінамі, стратай сялянамі асабістай свабоды, уздымам эканомікі і культуры;
) перыяд крызісу феадалізму і зараджэння капіталістычных адносін (другая палова ХVІІІ - першая палова ХІХ ст.), у аснове якога было разлажэнне традыцыйных для феадалізму грамадскіх і гаспадарчых парадкаў, развіццё таварна-грашовых адносін, рост гарадоў, складванне ўнутранага рынку і г. д.
2. Сельская гаспадарка Беларусi у IX-XII стст. Зараджэнне феадальнай уласнасцi на зямлю
Станаўленне феадальных адносін на землях Беларусі адбывалася ва ўмовах існавання шматукладнай гаспадаркі. Як і раней, значную ролю ў жыцці сельскага насельніцтва адыгрывала абшчына (верв, мір). Яна складалася з усіх семяў вёскі і выконвала адміністрацыйныя, судовыя і гаспадарчыя функцыі. Насельніцтва абшчыны было звязана кругавой парукай - разам адказвала за здзейсненыя злачынствы і выкананне павіннасцяў, працавала на карысць усёй абшчыны. Ворыўныя землі былі ў карыстанні асобных двароў, а ў абшчынным - лугі, сенажаці, вадаёмы.
Навукова даказана, што ва ўсходніх славян існавалі выразныя рысы рабаўладальніцтва (хатняе рабства), хаця яно і не атрымала шырокага распаўсюджання. Асноўнай крыніцай захопу нявольнікаў была вайна.
Але галоўнай характарыстыкай перыяду ІХ - першай паловы ХІІІ ст. стаў працэс усталявання і паглыблення феадалізму, які, з аднаго боку, заключаўся ў фармаванні буйнога землеўладання князёў, знаці і царквы, а з другога - у тым, што свабодныя абшчыннікі траплялі ў залежнасць ад феадалаў.
З утварэннем на землях Беларусі першых дзяржаваў-княстваў ішло фарміраванне і сацыяльнай структуры феадальнага грамадства. Выразна аформілася феадальная іерархія (феадальная лесвіца). На чале грамадства стаяў князь, які лічыўся вярхоўным уласнікам зямлі. Ён абапіраўся на баяр (родавую знаць), ваенна-служылую знаць, якая складала старэйшую і малодшую дружыны, духавенства.
Феадальнае землеўладанне на тэрыторыі Беларусі ўсталявалася ў дзвю