Вайна 1812 года і Беларусь
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
?а-ранейшаму звязвала свае надзеі з яго спробамі павярнуць назад ваенные дзеяння. У вьшіку, напрыклад, па Мінскай губерні поўнай ці частковай канфіскацыі падлягала каля 84 тыс. сялян мужчынскага полу. [7]
Па Гродзенскай і Магілёўскай губернях было вызначана да перадачы ў казну адпаведна больш за 46 і 23 тыс. рэвізскіх душ. Прабыўшы ў складзе дзяржаўных каля года, канфіскаваныя сяляне былі вернуты ранейшьм уладальнікам маніфестам ад 30 жніўня 1814 г. "Усяміласцівейшае дараванне" шляхце не скарыстаў Дамінік Радзівіл, якому толькі ў Мінскай губерні належала больш за 50 тыс. сялян мужьцкага полу, бо памёр у Парыжы. Пазней яго спадчына перайшла, праз дачкі Стэфаніі, да Вітгенштэйнаў, якія сталі ў XIX ст, самымі буйнымі землеўладальнікамі на Беларусі.
Нягледзячы на тое, што і пасля вайны характэрная для Аляксандра I дэмагагічная палітыка заляцанняў са шляхтай прадягвалася, што выявілася ў стварэнні Царства Польскага, тым не менш ідэя вяртання, у якой бы там ні было форме, ранейшай дзяржаўнасці на беларускія зямлі была пахавана. Ужо ў студзені 1813 г., калі расійскія войскі перанеслі ваенныя дзеянні за межы сваёй дзяржавы, Аляксандр I у пісьме да Адама Чартарыйскага недвухсэнсоўна заявіў: "Не забывайце, што Літва, Падолле і Вальгаь дасюль лічаць сябе правінцыямі рускімі і ніякая логіка ў свеце не ўпэўніць Расію, каб яны маглі быць не пад уладай Гасудара Расіі, а пад якойсці іншай.
Ходь у далейшым, аж да 1914 г,, ваенныя сутыкненні Расіі з замежнымі краінамі абыходзілі тэрьггорыю Беларусі, але яе сыны аддавалі свае жыцці за імперскія інтарэсы гэтай дзяржавы шмат у якіх вугалках Еўропьі і Азіі. [2]
Літэратура
1.Абецэдарская А.Л., Брыг П.І., Жылуновіч Л. А.,і інш. Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік. - Мінск 1997-с. 193-197
2.Аутарскі калектыу. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х частках. ч.1. - Мн., 1994 - с.273.
.Аутарскі калектыу. Гісторыя Беларусі: У 6т. Т.4 Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец 18 - пачатак 20ст.) - Мн.: 2005. - с.75,79,85.
.Беларускі гістарычны часопіс Спадчына" №3 - Мн. 1994. с.117,121.
.Біч М.В. Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік. - Мінск 1998, с.14-19.
.Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дяржавы і права Беларусі: Вучэбны дапаможнік - Мн. 2000, с.142
.Корнейчік Е.М. Беларускі народ в отечественной ввайне 1812 г. - Мн. 1962 г., с.134
.Літвіноўская Ю.Н. Унутранная палітыка Александра першага ў Беларусі на парэданні і ў час вайны 1812 г. - Мн. 2003 г. №5, с. 19, 21
.Новік Я.К., Марцюль Г.С., Качалау І.Л., і інш. Гісторыя Беларусі: Падручнік у 2ч. Ч.1. - Мн.: 2003. - 270,271.