Вайна 1812 года і Беларусь
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
?сходзе Віцебскай губерні. Пры спробе прымусіць падпарадкоўвацца сялян графіні Зубавай быў забіты справаводца эканоміі з мястэчка Усвяты Патгоцкі, цяжка збіты 5, ранены 30 і некалькі "усмнрнітелен" прапалі без весткі.15 верасня сяляне памешчыкаў Ракасоўскага і Савельева сумесна з казённымі падданымі з мястэчка Стайкі, усяго да 300 чалавек, узброіўшыся дзідамі і каламі, зрабілі напад на фальварак. калежскага асэсара Вышьшскага. Па патрабаванні губернатара ваенны міністр адправіў у Віцебскую губерню каманду для навядзення парадку.
3. Разгром арміі Напалеона
Баявыя дзеянш восенню 1812 г. У пачатку кастрычнша Напалеон, не дачакаушыся адказу Аляксандра I на прапановы аб міры, аддау загад аб адступленні з разбуранай i спаленай Масквы. Але расійская арм1я прымусіла французау адступаць на захад па старой Смаленскай дарозе, разрабаванай i спустошанай на многія кіламетры caмімі ж заваёунікамі.
У той жа час у баявыя дзеянні уключыліся i расійскія войскі, што знаходзіліся на поуначы Беларусі i на Валын1. На пакутным шляху адступлення з Масквы французскім войскам давялося зведаць усе жахі, звязаныя з голадам i холадам i няспыннымі ударамі галоуных сіл расмйскай арміі з тылу i партызанскіх атрадау з флангау. Гэты шлях быу усланы трупами.6-8 кастрычнша войска Вітгенштэйна авалодала Полац-кам, а валынская армія, якую узначаліу адмірал Чычагоу, Слонімам.4 лістапада расійскія войскі занялі Мінск, затым Барысау i Магілёу. Армія Напалеона фактычна была акружана, а наперадзе у яе была пераправа праз раку Бярэзіну. Гэтую пераправу забяспечвау корпус Удзіно. Каля вёскі Студзёнкі (15 км на поунач ад Барысава) узводзіліся два масты. Адначасова фальшывая-для падману расійцау-пераправа рыхтавалася ля вескі Ухалоды - ніжэй Барысава. Сюды і сцягнуу свае войскі адмірал Чычагоу.14 лістапада праз масты ля в. Студзенкі пераправіуся Напалеон са сваей гвардыяй. А у наступныя тры дні у гэтым месцы загінулі каля 20 тыс. Французау. Праз Бярэзіну пераправілася не больш як 60 тыс. чалавек-дзесятая частка Вялікай арміі. Ратуючыся ад марозау, французы на дальнейшым шляху палілі усе, што маглі, нават цэлыя вескі. У Смаргоні 24 лістапада Напалеон пакінуу армію і адехау у Парыж. Расійскія войскі без бою занялі Гродна. Да Немана дайшлі менш за трыдцать тысяч французау. Для Напалеона гэта адзначала катастрофа. У перамогу Расіі ўнеслі ўклад і салдаты, рэкрўтаваныя з беларускіх губерняў. Некалькі дзесяткаў тысяч іх бьіло ў часцях 1-й арміі і асабліваў 3, 24-й і іншых дывізіях, што вызначыліся ў вядомай Барадзінскай бітве. [6]
Такім чынам, у барацьбе Расійскай і Французскай імперый за Беларусь (цершая каб угрымаць і працягваць эксплуатаваць нашы землі, а другая каб перападпарадкаваць іх з той жа мэтай сабе) яе жыхары аказааліся па абодва бакі змагання. Менавіта з гэтай мэтай вайна 1812 г. набывала тут характар грамадзянскай. [5]
4. Вынікі вайны для Беларусі
Гэта ваіна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: - шмат загінула людзей, былі разбураны многія гарады і вёскі, амаль напалову скарацілася колькасць жывёлы і зменшыліся пасяўныя плошчы. Вайсковыя дарогі былі ўсеяны трупамі.
У Беларусі вайна пакінула разрабаваныя,разбураныя, спаленыя гарады, мястэчкі і вескі. Пры адступленні французау насельніцтва цэлымі вескамі, семямі з малымі дзецьмі зноу, як і летам, было вымушана хавацца у лесах - на гэты раз у зімовую сцюжу. Холад, голад, хваробы прывялі да масавай гібелі людзей. Эпідэміі і голад працягваліся некалькі гадоу пасля вайны. У многіх паветах ад эпідэмічных захворванняу і голаду памерла каля чвэрці жыхароу.
Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 гг. выратавалі народ ад масавага голаду і эпідэмій.
Велізарныя страты панесла народная гаспадарка і культура Беларусі. У грашовым вылічэнні страты Беларусі ад вайны, па няпоуных звестках, складалі 52 млн. рублеу серабром.
Нягледзячы на ваенныя бедствы, беларускія губерні у 1813-1814гг. не былі пазбалены ад рэкруцкіх наборау і паставак на патрэбы расійскай арміі, якая працягвала паход на захад,. Цар даравау здраду мясцовым памешчыкам, што пайшлі на службу да французау, але нічога не зрабіу для сялян, нават для тых, што змагалісяу партызанскіх атрадах на баку расійскіх войскау. Наадварот: прыгон памешчыкау у беларускай весцы пасля вайны рэзка узмацніуся. Царскі ўрад і у гэтых умовах працягваў адстойваць прыгонніцкія парадкі. У царскім маніфесце 30 жніўня 1814 г., дзе ў сувязі з заканчэкнем вайны дараваліся розныя міласці саслоўям> аб сялянах было сказана насгупнае: "Сяляне, верны наш народ - . няхай атрымаюць узнагароду сваю ад бога". Выключэнне было зроблена толькі для сялян в. Жарцы, якія пасля вайны палічылі сябе вольньмі ад прыгоннай залежнаспі і адмовіліся ісці на паншчыну, за што памешчык Жаброўскі караў іх розгамі, прыгаворваючы: "Вось вам французы, вось вам вольнасць, вось вам крыж". У 1819 г, царскі ўрад выкупіў сялян в. Жарцы разам з землямі ў вольныя хлебаробы (57 рэвізскіх душ), з умовай спагнання з сялян у казну большай часткі гэтай платы.
Што датычыць асоб, якія прынялі бок Напалеона ў гзтай вайне, то Аляксандр 1, кіруючыся ваенна-стратэгічнымі і палітычнымі меркаваннямі, схіляўся "к забвенню прошедших заблуждений". Маніфёстам 12 снежня 1812 г. аб'яўлялася дараванне тым, хто вярнуўся' з-за мяжы ў двумесячны тэрмін, толькі па сканчэнні якога іх маёнткі канфіскоўваліся. Аднак тады ўваскрашальнік" Польшчы і Вялікага Княства яшчэ не быў канчаткова пераможаны і немалая колькасць буйных і дробных землеўладальнікаў ?/p>