Вайна 1812 года і Беларусь

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

ай.14 ліпеня 1812г. ен падпісау акт аб зліцці з народам Польшчы" Аднак Напалеон ва умовах, калі усё больш вызначауся правал яго планау разгрому расійскай арміі, не спяшауся аднауляць Рэч Паспалітую у межах 1772 г. Ён усведамляу, што такі крок канчаткова выключыу бы магчымасць прымірэння з Аляксандрам I. Рэч Паспалітая так i не была адноулена.

Галоуным абавязкам Часовага урада ВКЛ з'яулялася выкананне загадау Напалеона, найперш - забеспячэнне французскай арміі прадуктамі, фуражом (кормам для жывёлы), правядзенне рэкруцкіх наборау, ахова грамадскага парадку у кpai. Ужо 6 ліпеня урад звярнууся да насельніцтва з адозвай якой заклікау сялян прыступіць да работ і павіннасцей, падпарадкоувацца памешчыкам, уладальнікам i арандатарам маенткау. У выпадку непадпарадкавання ён пагражау ваеннай расправай.

вайна беларусь напалеон

Дзеля аховы тылу Напалеон пакінуу у Беларусі прыблізна 100-тысячнае войска. Беларускі народ павінен быу карміць, паіць i забяспечваць yciм неабходным i гэтае войска, i асноуныя сілы французскай арміі, што пайшлі на Маскву.

З першых дзен вайны на тэрыторыі Беларусі сутыкнуліся дзве вялікія арміі дзвюх вялікіх дзяржау. І рускія і французкія войскі у ходзе вайны забяспечывалі сябе рэкрутамі, а таксама прадуктамі харчавання, фуражом і усім неабходным за кошт беларускага нрода.

 

2. Партызанскі рух у Беларусі

 

Агульны настрой насельніцтва да французау на пачатку вайны быу спрыяльны. Напалеона i яго маршалау сустракалі з хлебам-соллю у Вільні, Мінску i іншых гарадах. У многіх месцах яшчэ да прыходу французау па ініціятыве шляхты з удзелам сялян ствараліся узброеныя атрады, якія перашкаджалі paciйскім войскам вывозіць матэрыяльныя каштоунасці, запасы харчоу i фуражу, нападалі на абозы i каманды, што займаліся рэквізіцыямі у вёсках. (Рэквізіціыя - прымусовае адабранне дзяржавай маёмасці ва уласніка пры надзвычайных абставінах.) Напрыклад у Пінскім павеце дзейнічалі тры такія атрады. Вядома, паны і сялянне у Беларусі звязвалі з прыходам Напалеона розныя падзеі. Спадзяванні беларускіх сялян на вызваленне ад прыгону, здавалася, былі небеспадстауныя, паколькі у суседняй Польшчы асабістая залежнасць сялян ад памешчыкау у час стварэння герцагства Варшаускага была ліквідавана. Але у Беларусь як i у Pacii, Напалеон нават у крытычныя для яго восеньскія дні 1812 г. не пайшоу на рэвалюцыйныя меры у вырашэнні сялянскага пытання, якія маглі б забяспечыць яму масавую падтрымку з боку прыгонных сялян. Пераправіушыся праз Неман, ён адназначна выступіу у ролі абаронцы феадальных прыгонніцкіх парадкау i саслоуных прывілеяу шляхты. А бясконцыя непасільныя для сялян рэквізіцыі., марадзёрства (рабауніцтва) яго "Вялікай арміі" амаль адразу выклікалі масавае супраціуленне з боку беларуск1х сялян i мяшчан.

У такіх умовах у многіх месцах Беларусі у другой палове 1812 г. разгарнууся партызанскі рух з мэтай абароны ад марадзёрства. Сялянскія атрады нападалі на каманды фуражырау, не дапускалі ix да cвaix вёсак, пры магчымасщ знішчалі. Адначасова сяляне адмауляліся выконваць павіннасці на карысць памешчыкау, нярэдка грамілі панскія фальва.

Асноўны цяжар вайны лег на плечы сялян, якія сталі аб'ектам рэквізіцый і проста рабаўніцтва ваюючых бакоў. Новая ўлада не толькі не адмяніла прыгон, а, больш таго, павялічыла на сваю карысць паборы з сялян, чым выклікала ўзмоцненае супрацьдзеянне і варожасць апошніх. Жыхары многіх вёсак пакідалі хаты, забіралі маёмасць і ўцякалі ў лясы. Яны стыхійна ператвараліся ў партызан, нападаючы на асобных салдат і фуражыраў. Вядомы партызанскія атрады вёсак Стараселле, Мажаны, Есьманы і Кляўкі ў Барысаўскім, Варонкі ў Дрысенскім, Жарцы ў Полацкім паветах і інш.

Асаблівую актыўнасць у барацьбе з рэгулярнымі французскімі войскамі праявілі жыхары вёскі Жарцы, якая апынуліся паміж французскім корпусам Н.Ш. Удзіно і рускім корпусам П.Х. Вітгенштэйна. Усё дарослае на-сельніцтва аб'ядналася ў партызанскі атрад на чале з адстаўным салдатам Максімам Маркавым.8 верасня да Жарцаў падышоў французскі батальён пяхоты і эскадрон кавалерыі. Але жыхары, узброіўшыся ружжамі, самароб-нымі дзідамі і шаблямі, папрасіўшы ўзяць над сабой каманду данскога казака Льва Трушына, смела ўступілі ў бой з французамі, і нанеслі ім значныя страты і прымусілі павярнуць назад. У кастрычніку жыхары Жарцаў, разам з дружынамі пецярбургскага і ноўгарадскага апалчэнняў 2 разы ўдзельнічалі ў бітвах за Полацк. Яны былі праваднікамі, разведчыкамі, нападалі на напалеонаўскіх салдат-марадзёраў. За ўсё гэта 22 чалавекі атрымалі крыжы на шапкі і былі ўзнагароджаны сярэбранымі медалямі на блакітных стужках "На ўспамін аб 1812 годзе". [3]

Аднак нельга адназначна гаварыць, што для ўсёй масы беларускага сялянства пярвейшай бьша прарасійская пазіцыя ў гэтай вайне. Найвялікшым іх жаданнем была непадлегласць памешчыкам і стаяўшай на абароне сацыяльных інтарэсаў апошніх расійскай і французскай адміністрацыі, што сцвердзіла, паводле падання, адна беларуская жанчына, якую Напалеон спыніў на дарозе і пацікавіўся, за каго яна ў гэтай вайне. Імператар атрымаў наступны адказ: "Ды я б хацела, каб француз, заняўшы Маскву, пагнаў, пагнаў, ды і сам не вярнуўся!. "

Ваенныя падзеі і звязаныя з імі змены і паслабленні адміністрацыйнай улады далі магчымасць сялянам у шэрагу месцаў зусім выйсці з падпарадкавання памешчыкаў, прычым незалежна ад зоны кантролю (французскага ці расійскага). Напрыклад, востры характар набылі хваляванні сялян чатырох паветаў на паўночным ?/p>