Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
У канцы XVIII - пачатку XIX ст. беларускі іканапіс паступова страціў сваю адметнасць і перастаў існаваць як самабытная мастацкая школа.
У XVI - першай палове XVII ст. ускладнялася планіроўка і архітэктура беларускіх гарадоў, працягвалася стварэнне абарончых і культавых збудаванняў у стылі барока.
Да XVII ст. Мінск быў драўляны. Інтэнсіўнае мураванае будаўніцтва ў Мінску ўзнікла ў пачатку XVII ст., што было звязана з імкненнем праваслаўных, католікаў і уніятаў засведчыць сваю сілу і прысутнасць у горадзе шляхам пабудовы манументальных мураваных храмаў і кляштараў.
У XVII ст. у Мінску былі пабудаваны касцёл і кляштар бенедыкцінак, што размяшчаліся на.старой Кальварыі (Кальварыяй называліся каталіцкія могілкі, якія тады знаходзіліся ў раёне цяперашняй вуліцы Камсамольскай на адрэзку паміж вуліцай Інтэрнацыянальыай і праспектам Незалежнасці).
Працягвалася культавае будаўніцтва. У другой палове XVI - пачатку XVII ст. былі створаны Троіцкі касцёл у в. Чарнаўчыцы (Брэсцкі раён), Успенская царква і Петрапаўлаўскі касцёл у в. Новы Свержань і Петрапаўлаўскі касцёл у в. Дзераўная (Стаўбцоўскі раён), фарны касцёл у Гродне, фарны касцёл у Нясвіжы, касцёл Ушэсця Прасвятой Багародзіцы ў Магілёве, касцёл у в. Галыпаны (Ашмянскі раён), кальвінскія зборы ў Смаргоні, в. Асташына (Навагрудскі раён) і ў в.Кухцічы (Уздзенскі раён).
Такія асноуныя накірункі развіцця культуры на беларускіх землях у XV XVIII стст. Гэта яркі і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры, перыяд росту палітычнай і патрыятычнай свядомасці беларусаў, пашырэнні культурных сувязей паміж беларускім і іншымі народамі.
Літаратура
- Саракавік I.А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый. Пад. рэд. В. I. Галубовiча и Ю.М. Бохана. Мн.: 2009.
- Гісторыя Беларусі ў 2 ч. Мн.: 2006.
- Новік Я.К. Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да 2008 г. Мн.: 2009.
- Снапкоўскі У.Е. Гісторыя знешней палітыкi Беларусі. Мн.: 2003.
- Котов А.И. История Белоруси и мировая цивилизация. Мн.:, БГУ, 2004.
- Ермаловіч М.І. Беларуская джяржава Вялікае княства Літоускае. Мн.: 2004