Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
?оду ў каталіцызм асноўнай масы насельніцтва.
Разам з ідэалагічным ўздзеяннем на непісьменнае насельніцтва выка-рыстоўваліся бізун, ціск, прымус і г. д. Гэта прывяло да расколу ў асяроддзі праваслаўных епіскапаў. Пачалася барацьба. На саборы праваслаўных епіскапаў у Брэсце вясной 1595 г. была абвешчана дэкларацыя аб рашэнні заключыць саюз з каталіцкай царквой. У выніку вялікіх намаганняў Папы Рымскага і каталіцкага духавенства, а таксама кіраўніцтва Рэчы Пашалітай канчатковае рашэнне аб зліцці праваслаўнап і каталіцкай царквы адбылося 6-9 кастрычніка 1596 г. на царкоўным саборы ў Брэсце.
У выніку Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. была створана уніяцкая царква.
Уніяцкая царква падпарадкоўвалася Папе Рымскаму. Уніяцтва ўводзілася гвалтоўна, пры падтрымцы польскага караля і польскай дзяржавы, іншы раз з заклікамі знішчаць праваслаўных.
Гвалтоўнае ўвядзенне уніяцтва выклікала моцыае супраціўленне з боку праваслаўнага насельніцтва.
Тым не менш польска-каталіцкая экспансія ў Беларусі ажыццяўлялася паспяхова. Колькасць каталіцкіх прыходаў павялічылася ў два разы, Праваслаўная царква захавалася астраўкамі. Яна жыла і змагалася за сваю будучыню.
Уніяцкая царква была ліквідавана рашэннем Полацкага царкоўнага сабора 1839 г. Яна ператваралася ў праваслаўную. Каталіцкая экспансія на беларускія землі пацярпела паражэнне. Вернікі беларускіх зямель вярталіся да сваіх праваслаўных вытокаў.
5. Культура Беларусі ў другой палове XV - канцы XVIII ст.
Адметнай рысай тагачаснага грамадскага і культурнага жыцця Беларусі было панаванне ў ім царквы. У шэрагу гарадоў ды мястэчак пры храмах і манастырах дзейнічалі школы граматы, дзе ўсе жадаючыя маглі засвоіць асновы пісьма, чытання і лічэння (звычайна на гэта адводзілася два-тры гады). Шырокай папулярнасцю карысталіся вандроўныя настаўнікі - "майстры граматы", якія за грошы, а часам і проста за харчы вучылі дзяцей асновам азбукі і пісьменнасці. У якасці падручнікаў выкарыстоўваліся даступныя настаўнікам кнігі (пераважна рэлігійнага характару).
Айчыннае мастацтва перыяду ХV - ХVI ст. вызначалася шэрагам адметных рыс. Па-першае, яно па-ранейшаму мела пераважна рэлігійны характар, але колькасць твораў, арыентаваных на свецкае грамадства, увесь час павялічвалася. Па-другое, узмацненне цэнтральнай улады спрыяла ўзрастанню ролі вялікакняскага двара як у палітычна-гаспадарчым, так і ў культурным жыцці краіны. Па-трэцяе, дамінаванне "заходняга вектара" ў знешняй палітыцы ВКЛ прывяло да таго, што візантыйскія культурныя традыцыі пачалі паступова выцясняцца з шырокага ўжытку заходнееўрапейскімі мастацкімі стылявымі напрамкамі.
У выніку гэтага айчыннаму мастацтву гэтага часу быў ужо ўласцівы сінтэз розных культурных традыцый. У мастацтве таксама панавала рэлігійная тэматыка, але з падачы каталіцкай царквы галоўнай мэтай тагачасных жывапісцаў было жаданне адлюстраваць менавіта магутнасць і веліч Бога. 3 гэтым звязана і пашырэнне выяў Страшнага Суду. Выява Бога-Айца, таксама як і фігура Хрыста, заўсёды дамінавала над астатнімі, значна пераўзыходзячы іх па памерах.
Станаўленне кнігадрукавання на беларускіх землях звязана з уздымам рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім. Гэта так званае рэфармацыйнае кнігадрукаванне, якое знаходзілася пад патранатам уплыво-вых феадалаў, прыхільнікаў пратэстантызму - Радзівілаў, Валовічаў, Глябовічаў, Кішак і інш. У другой палове XVI - першай палове XVII ст. на тэрыторыі заходняй часткі Беларусі, дзе дзейнічалі найболып буйныя пратэстанцкія абшчыны, узнік шэраг рэфармацыйных друкарняў.
Крызіс рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім у канцы XVI - першай палове XVII ст. прывёў да аслаблення рэфармацыйнага кнігадрукавання. У сярэдзіне XVII ст. на тэрыторыі Беларусі працягвала дзейнічаць толькі адна рэфармацыйная друкарня ў Любчы.
У канцы XVI ст. узнікае шэраг прыватных друкарняў. Адна з іх была заснавана рускім першадрукаром Іванам Фёдаравым і яго паплечнікам.
XVI ст. прынесла змены ў асветніцкую і школьную справу Беларусі. Разам з развіццём прагрэсіўных традыцый Старажытнай Русі пашыраецца ўплыў на асвету рэнесансавага гуманізму. На тэрыторыі Беларусі зяўляюцца найбольш перадавыя для таго часу пратэстанцкія і брацкія школы. Амаль у кожнай пратэстанцкай абшчыне адчыняліся школы. У 70-я гг. XVI ст. на Беларусі былі 163 кальвінісцкія саборы, пры якіх існавалі школы.
Арыянскія школы былі двух тыпаў - пачатковыя і гімназіі.
Распаўсюджанне Рэфармацыі, гуманістычнага светапогляду, кнігадрукавання спрыяла далейшаму развіццю беларускай літаратуры. Агульнадзяржаўныя летапісы і хронікі паступова саступаюць месца новымлітаратурным відам і жанрам: публіцыстыцы, гісторыка-мемуарнай літаратуры, палітычнай сатыры, паэзіі.
Значнае месца ў жыцці насельніцтва Беларусі займала царкоўная музыка. Да нашых часоў захаваліся помнікі праваслаўнай музыкі - зборы царкоўных гімнаў, ірмалоі XVI - XVIII стст. (Супрасльскі, Віцебскі, Жыровіцкі, Слуцкі, Мірскі і інш.).
Развіццё музычнай культуры дазволіла магнатам ствараць у сваіх маёнтках прыватпныя капэлы.
Ідэі Адраджэння, а затым эстэтыка барока праніклі ў майстэрні мастакоў.
У XVIII ст. у іканапіс пранікае стыль барока, для якога характэрны афармленне абкладам, вянцом, дэкарыраванне тканінай, ляпным арнаментам і г. д. На Беларусі існавала некалькі іканапісных школ: магілёўская, полацка-віцебская, па-леская, гродзенская, слуцка-мінская.