Савецкая Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
?ло да драблення гаспадарак, змяншэння ўдзельнай вагі таварнай прадукцыі. Моцная залежнасць БССР ад хлебавытворчых раёнаў Савецкага Саюза, імкненне савецкага ўрада ў канцы 1927 - пачатку 1928 г. забіраць хлеб прымусова ("хлебанарыхтоўкі") выклікала натуральны рост цэн на збожжа i істотнае змяншэнне колькасці хатняй жывёлы на Беларусі. Чарговы рыначны крызіс быў выкарыстаны для перарастання адміністрацыйнага пачатку ў арганізацыйную палітыку злому гаспадарчай сістэмы НЭПа.
У сферы прамысловасці неаднаразова вызначалася імкненне забяспечыць пераважны ўздым дабрабыту рабочых за кошт фарміравання росту заработнай платы, не збалансаванага з павелічэннем вытворчасці працы. Пры гэтым цэны на прамысловыя тавары узрасталі настолькі, што сялянам станавілася нявыгадна прадаваць сваю i купляць прамысловую прадукцыю. Калі ў 1923/24 i 1925/26 гаспадарчых гадах таварны голад пераадольваўся эканамічнымі метадамі, то на мяжы 20-30-х гг. ва ўмовах разгортвання барацьбы з прыватнікамі (дарэчы, крэдытаванне прыватнікаў Прамбанкам спынілася ўжо ў 1925 г.) дзяржава звярнулася да надзвычаных мерапрыемстваў.
Як вынік, можна адзначыць наступныя ypoкi НЭПа.
Урок першы: пашырэнне эканамічнай свабоды садзейнічае развіццю дэмакратычных прынцыпаў палітычнага жыцця, абектыўна супярэчыць цэнтралізацыі. Невыпадкова ў 1926 г. урад БССР (старшыня СНК Я.Адамовіч) не згадзіўся з праектам СНК СССР "Аб пачатках землекарыстання i землеўпарадкавання Саюза ССР". Урад выступіў супраць таго, што ў праекце дэталізаваліся ўсе пытанні, што на карысць рэспублік пакідалася толькі выкананне зямельнага заканадаўства, i прапанавау, каб уся зямля, якая уваходзіць у склад тэрыторыі рэспублікі, зяўлялася ўласнасцю гэтай рэспублікі (а не Саюза, як па праекце). У 1927 г. на VIII Усебеларускім зездзе, які ўхваліў праект Канстытуцыі БССР, наркам земляробства З.Прышчэпаў зpaбiў прапанову, каб саюзны ўрад распрацоўваў толькі агульныя прынцыпы сельгаспадатку, якія б канкрэтызаваліся на месцы.
Урок другі: выключная залежнасць ад аднаго сыравіннага рынку, адсутнасць незалежнай знешнеэканамічнай палітыкі зяўляюцца такімі ўмовамі, пры якіх паспяховае развіццё эканомікі немагчыма [2, с. 345-347].
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
- Восстановление народного хозяйства Белорусской ССР (1921-1925 гг.): Сб. документов и материалов. / Гл. арх. упр. при СМ БССР и др. Мн.: Беларусь, 1981. 270 с.
- Гісторыя Беларусі / А.Л.Абецэдарская, П.І.Брыгадзін, Л.А.Жылуновіч і інш.; Пад. рэд. А.Г.Каханоўскага і інш. Мн.: Экаперспектыва, 1997. 496 с.
- Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX-XX стагоддзі: Курс лекцый / П.І.Брыгадзін, У.Ф.Ладысеў, П.І.Зялінскі і інш. Мн.: РІВШ БДУ, 2002. 656 с.
- Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г. 2004 г.: Падручнік / Я.К.Новік [і інш.]; пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. 2-е выд. Мн.: Выш. шк., 2006. 472 с.
- Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917-1945 гг. / А.Вабішчэвіч [і інш.]; рэдкал. М.Касцюк (гал. рэдактар) і інш. Мн.: Экаперспектыва, 2006. 613 с.
- Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Т. 3. Перамога Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і пабудова сацыялізму ў БССР (1917-1937 гг.) / рэдкал. І.Я.Марчанка (гал. рэдактар) і інш. Мн.: Навука і тэхніка, 1973. 696 с.
- История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец. Мн.: Амалфея, 2000. 672 с.
- Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 / М.П.Касцюк, І.М.Ігнаценка, У.І.Вышынскі і інш.; Інстытут гісторыі АНБ. Мн.: Беларусь, 1995. 560 с.
- Протько Т.С. Становление советской тоталитарной системы в Беларуси (1917-1941 гг.) / Т.С.Протько. Мн.: Тесей, 2002. 688 с.
- Хрестоматия по истории БССР: Кн. для учащихся. В 2 ч. Ч. 2. / Сост. И.Е.Марченко; Под ред. И.С.Кравченко. 3-е изд., перераб. Мн.: Нар. асвета, 1988. 176 с.