Развіцце культуры ў БСССР (1920-30-я гг.)
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
РАЗВЦіЦЦЕ КУЛЬТУРЫ ў БССР (1920-30-я гг.)
1. Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва.Сістэма адукацыі.
2.Беларуская літаратура, тэатральнае і музычнае мастацтва: асноўныя напрамкі развіцця.
3. Беларуская літаратура, і матацтва ва ўмовах партыйна-адміністрацыйнага кантролю.
4. Сновішча рэлігіі і царквы.
1. Ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Развіццё асветы і навукі
У комплексе праблем культурнага будаўніцтва важнае месца займала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва. Гэта была адначасова і палітычная задача, бо непісьменны чалавек стаіць па-за палітыкай.
Пачатак паходу супраць непісьменнасці пакладзены дэкрэтам Саўнаркома РСФСР ад 26 снежня 1919 г. “Аб ліквідацыі непісьменнасці сярод насельніцтва РСФСР”, які падпісаў У. Ленін. У Беларусі гэта работа ў поўную сілу пачалася з канца 1920 г., калі тэрыторыя рэспублікі была вызвалена ад польскіх акупантаў.
У гэты час 52,6 % насельніцтва ва ўзросце ад 9 да 49 гдоў зяўлялася непісьменным. Была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці. Да вырашэння гэтай задачы прыцягваліся грамадскія арганізацыі. У 1926 г. аформілася таварыства “Прэч непісьменнасць”, якое ўзначаліў старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў. Калі ў 1929 г. у рэспубліцы дзейнічала 951 ячэйка гэтага таварыства з 59 тыс. чалавек, дык у 1932 г. ужо налічвалася 10 тыс. ячэек і ў іх працавала 156 тыс. чалавек.
У ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці прымалі ўдзел калектывы фабрык і заводаў, калгасаў і саўгасаі, настаўнікі, студэнты, школьнікі, камсамольцы і інш.
Інтарэсы індустрыялізацыі краіны і калектывізацыі сельскай гаспадаркі патрабавалі значнага паляпшэння агульнаадукацыйнай і культурна-тэхнічнай падрыхтоўкі насельніцтва. Умення чытаць, пісаць, лічыць цяпер было недастаткова. У жніўні 1932 г. Саўнарком БССР прыняў пастанову “Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання для малапісьменных”. Пастановай урада рэспублікі ад 25 ліпеня 1932 г. была зацверджана новая сістэма навучання дарослых. Яе пачатковым звяном сталі ўводныя курсы ў вытворчасць, якія знаёмілі рабочага з тэхніка-эканамічнай і грамадска-палітычнай дзейнасцю прадпрыемства. Наступная ступень пачатковая політэхнічная вытворчая школа (тэрмін навучання 1,5 года), якая будавалася на базе лікпункта, забяспечвала не толькі ліквідацыю малапісьменнасці, але і падрыхтоўку кадраў масавых прафесій (34-ы разрад) і іх перакваліфікацыю. З 1934/35 навучальнага года ўстанаўлівалася адзіная пачатковая вячэрняя школа з трохгадовым тэрмінам навучання. Яе асаблівасцю было тое, што агульнаадукацыйная падрыхтоўка навучэнцаў сумяшчалася з тэхнічнай падрыхтоўкай, або агразаалагічнай вучобай.
Яшчэ больш увагі навучанню дарослых сталі ўдзяляць пасля апублікавання 27 лютага 1936 г. пастановы СНК СССР і ЦК ВКП(б) “Аб рабоце па навучанні непісьменных і малапісьменных”. Толькі за гады другой пяцігодкі ў Беларусі амаль 249 тыс. чалавек ліквідавалі непісьменнасць і больш за 1 млн малапісьменнасць. Паводле звестак Усесаюзнага перапісу 1939 г. пісьменнасць насельніцтва БССР ва ўзросце 9 гадоў і старэй (без заходніх абласцей) павялічылася з 53,1 % у 1926 г. да 78,9 % у 1939 г. Масавая непісьменнасць у БССР была ліквідавана. Гэта вялікае дасягненне беларускага народа. Яно і сёння не згубіла сваёй значнасці, калі мець на ўвазе, што сёння амаль кожны пяты жыхар планеты не ўмее чытаць і пісаць.
Але ў канцы 30-х гадоў частка дарослага насельніцтва рэспублікі, асабліва на вёсцы і сярод жанчын, яшчэ заставалася неахопленай навучаннем.
У красавіку 1939 г. Саўнарком БССР прыняў пастанову “Аб ходзе ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ў БССР”. Ставілася задача канчатковай ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці ў рэспубліцы. Гэта работа працягвалася да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Разам з ліквідацыяй непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва праводзілася вялікая работа па стварэнні сістэмы народнай адукацыі, якая забяспечыла б кожнаму рэальную магчымасць закончыць агульнаадукацыйную школу і атрымаць патрэбную прафесію.
Да сярэдзіны 20-х гадоў такая сістэма адукацыі была створана і складалася з наступных частак: 1) дашкольных устаноў; 2) масавых чатырохгадовых працоўных школ; 3) сямігадовых працоўных політэхнічных школ у складзе двух канцэнтраў (першы ўключаў у сябе ІІV групы (вучэбныя класы), другі VVІІ групы; 4) школ сялянскай моладзі (ШСМ), школ фабрычна-заводскага навучання (ФЗН), прафшкол, прафесійных і агульнаадукацыйных курсаў; 5) рабфакаў; 6) тэхнікумаў; 7) вышэйшых навучальных устаноў.
Пастановай СНК СССР і ЦК ВКП(б) ад 15 мая 1934 г. “Аб структуры пачатковай і сярэдняй школы ў СССР” былі ўстаноўлены адзіныя для ўсёй краіны тыпы агульнаадукацыйнай школы пачатковая, няпоўная сярэдняя і сярэдняя. Вучэбныя групы сталі называцца класамі.
Асаблівая ўвага надавалася ўвядзенню ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей. З гэтай мэтай будаваліся школы, ажыццяўляўся паўсюдны перапіс дзяцей школьнага ўзросту, ім аказвалася дапамога ў забеспячэнні адзеннем, абуткам, школьна-пісьмовымі прыладамі, падвозілі ў школы і г.д. Ужо ў 1929/30 навучальным годзе са 129 тыс. 8-гадовых дзяцей у школах БССР навучалася 117 758 чалавек, ці 91 % іх агульнай колькасці. БССР першай з саюзных рэспублік ажыццявіла ў асноўным усеагульнае абавязковае навучанне дзяцей 8-гадовага ўзросту.
У 1930/31 навучальным годзе было ў асноўным уведзена