Развіцце культуры ў БСССР (1920-30-я гг.)
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
чна ўзмацнелая дзяржава атрымала з пачатку 30-х гадоў магчымасць прыступіць да пераўладкавання гарадоў, карэннага паляпшэння камунальнай гаспадаркі.У сувязі з вырашэннем гэтых задач пачалася распрацоўка генеральных планаў беларускіх гарадоў. Генеральны план г. Мінска распрацоўваўся ў Ленінградзе архітэктарам Ю. Кілеватавым пад кіраўніцтвам прафесара У. Вітмана.У канцы 20 пачатку 30-х гадоў у краіне былі праведзены конкурсы і распачата будаўніцтва шэрага буйных адміністрацыйных будынкаў. Сярод іх Дом урада ў Мінску (19291933, архітэктар І. Лангбард). Гэта і на сённяшні дзень буйнейшае грамадскае збудаванне ў рэспубліцы, па сваіх мастацкіх і горадабудаўнічых якасцях адзін з лепшых узораў савецкай архітэктуры, адзін з першых вопытаў стварэння адміністрацыйнага збудавання.Будаўніцтва дзіцячых садкоў і ясляў ішло па двух напрамках. Яны размяшчаліся на першых паверхах жылых дамоў або ў асобных будынках, узведзеных па тыпавых праектах. У Мінску ў 1936 г. на базе незавершанага на той час клуба будаўнікоў быў створаны рэспубліканскі Палац піянераў (архітэктары А. Воінаў, У. Вараксін).Развіццё вышэйшай адукацыі і навукі абумовіла ўзвядзенне значнай колькасці разнастайных будынкаў навучальных і навуковых устаноў. Створаны галоўны корпус АН БССР (19341939, архітэктар І. Лангбард), будынак партыйных курсаў (19331938, архітэктар А. Воінаў).У даваенныя гады былі пабудаваны дамы Чырвонай Арміі ў гарадах Мінску, Бабруйску, Слуцку, Полацку.Кожны твор архітэктуры ўяўляе сабой спалучэнне трох прынцыпаў: функцыянальнасці, трываласці і прыгажосці. Многія з помнікаў архітэктуры Беларусі 2030-х гадоў цалкам адпавядаюць гэтым прынцыпам.
4. Сновішча рэлігіі і царквы
Больш за палову зместу кнігі прысвечана гісторыі канфесій на Беларусі з 1917 г. да нашых дзён. Кастрычніцкі пераварот унёс істотныя змены ў становішча канфесій. Як слушна заўважае У.Навіцкі, дэкрэт СНК „Аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы“ (студзень 1918 г.), у якім абвяшчалася права чалавека спавядаць любую рэлігію або не спавядаць ніякай, супярэчыў праграмным устаноўкам бальшавікоў, накіраваным на „поўнае адміранне рэлігійных забабонаў“. І на справе ажыццяўлялася не дэклараваная свабода сумлення, а зусім іншая палітыка. „Умяшанне ў канфесійныя справы, канстатуе У.Навіцкі, стала нормай на працягу ўсіх гадоў існавання СССР. Вынікам гэтай палітыкі стала тое, што ва ўсходняй частцы Беларусі да пачатку 40х гадоў былі гвалтоўна закрыты ўсе праваслаўныя цэрквы, за выключэннем толькі двух (!) храмаў, фактычна спынена дзейнасць каталіцкай царквы, ліквідаваны ўсе сінагогі. Шквал рэпрэсій абрынуўся на духавенства і вернікаў“. Аўтар прыводзіць шмат прыкладаў такіх расправаў, звесткі пра многія з якіх доўгі час былі схаваныя ў надзейных „спецхранах“. Прычым факты сведчаць пра тое, што жорсткія рэпрэсіі супраць святароў пачаліся задоўга да злавеснага 37га. Так, ужо ў красавіку 1923 г. быў прыгавораны да расстрэлу каталіцкі магілёўскі архібіскуп Ян Цэпляк, у 1929 г. такі самы прыгавор быў вынесены ксяндзу Я.Мацеўскаму. У 1922 г. у БССР быў расстраляны 201 праваслаўны святар. Новая хваля рэпрэсій супраць духавенства пачалася з 1937 г. НКУС адну за адной фабрыкаваў „гучныя справы“. У 1937 г. адбыўся суд па „справе“ Беларускай аўтакефальнай царквы, створанай праваслаўнымі святарамі ў 1922 г. Расстраляна 11 чалавек. У 1938 г. працэс над „шпіёнскапаўстанцкай арганізацыяй“ на чале з мітрапалітам П.Бліновым. Усяго каля 2000 праваслаўных святароў было расстраляна або загінула ў лагерах. У дачыненні да ксяндзоў з ЦК КП(б)Б у Маскву было накіраванае данясенне, дзе гаварылася, што „абсалютная большасць іх за апошні час арыштавана, бо яны выкрыты ў вядзенні шпіёнскай работы“. У 2030я г. разгарнулася масавая атэістычная прапаганда, у якой было шмат прымітыўнага, прымусовага. У пятай главе даследавання прыведзена шмат канкрэтных фактаў, якія выкрываюць крывадушнасць бальшавіцкага кіраўніцтва ў дачыненні да свабоды веравызнання. Аднак, на маю думку, дзеля абектыўнасці трэба было паказаць і пазіцыю духавенства пад час рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.Пасля Першай сусветнай вайны, бальшавіцкай рэвалюцыі 1917 года, падзелу Беларусі паміж савецкай Расіяй і адроджанай Польшчай паводле Рыжскай дамовы (18.03.1921) хрысціянства заставалася духоўнай апорай для народа ў змаганні за нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне. Хрысціянская ментальнасць беларусаў дапамагла ім не паддацца імперскай спакусе - бязбожнай бальшавіцкай дыктатуры ў БССР і паланізатарскай у Заходняй Беларусі. На захадзе праваслаўныя і каталіцкія беларусы захавалі сваю нацыянальную ідэнтычнасць у рэвалюцыйным, а найболей негвалтоўным змаганні за ідэалы адзінай і незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларуская інтэлігенцыя ў БССР перажыла спакусу бальшавіцкага ваяўнічага атэізму з трагічнымі наступствамі - падаўленнем і масавым знішчэннем эліты народа прарасійскай уладай бальшавікоў. Асабліва пасля кароткага перыяду нацыянальнага рэваншу беларусаў ва ўмовах вымушанай афіцыйнай палітыкі беларусізацыі, па сутнасці дэкаланізацыі Беларусі ў 1922-1929 гг. Бальшавіцкая ўлада ў рэгіёнах былой Расійскай імперыі, а пасля Другой сусветнай вайны таксама ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе ў кантэксце хрысціянскай эсхаталогіі была акцыяй антыхрысціянскай. Бальшавікі шчыра прызнавалі сваю антыхрысціянскую сутнасць, падаўлялі хрысціянства і яго носьбітаў, сцягам пралетарскага Інтэрнацыяналу прыкрывалі стратэгію на стварэнне сусветнай антыхрысціянскай, прарасійскай