Развіцце культуры ў БСССР (1920-30-я гг.)
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
ўсеагульнае абавязковае навучанне дзяцей 810-гадовага ўзросту, а таксама пераростка ў 1115 гадоў і пачалася работа па ажыццяўленні ўсенавуча ў абёме сямігадовай школы. У 1931/32 навучальным годзе ў БССР было завершана ажыццяўленне ўсеагульнага абавязковага пачатковага навучання і працягвалася паступовае ўвядзенне ўсенавуча на базе сямігадовай школы. У другой пяцігодцы значна вырас кантынгент вучняў у старэйшых класах няпоўнай сярэдняй і сярэдняй школы і скарацілася колькасць сямігадовых школ у сувязі з пераўтварэннем часткі іх у сярэднія. Быў зроблены буйны крок у ажыццяўленні ўсеагульнага сямігадовага навучання і ў развіцці сярэдняй адукацыі.
У 2030-я гады была створана вышэйшая школа Беларусі, дзверы якой расчыніліся для дзяцей з працоўнага асяроддзя. У 1918 г. у вышэйшыя навучальныя ўстановы педагагічныя інстытуты былі пераўтвораны Віцебскі і Магілёўскі настаўніцкія інстытуты, а ў пачатку 1919 г. Мінскі. У 1919 г. пачалася новая рэарганізацыя: педагагічныя інстытуты пераўтвараліся ў інстытуты народнай адукацыі з чатырохгадовым тэрмінам навучання. Яны рыхтавалі работнікаў для школьных, дашкольных і пазашкольных устаноў. У 1920 г. быў створаны Беларускі політэхнічны інстытут, 1921 г. Беларускі дзяржаўны універсітэт, 1924 г. Віцебскі ветэрынарны інстытут і інш.
У 19301931 гг. у рэспубліцы была створана новая сістэма і сетка навучальных устаноў па падрыхтоўцы інжынерна-тэхнічных, сельскагаспадарчых кадраў і эканамістаў. У мэтах стварэння новых вышэйшых навучальных устаноў адбылася рэарганізацыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Аднак стварэнне “карлікавых” ВНУ прывяло да нерацыянальнага выкарыстання сродкаў, пагаршэння якаснага ўзроўню прафесарска-выкладчыцкага саставу, змены вучэбных планаў і інш. Трэба было тэрмінова выпраўляць памылкі, рабіць новую рэарганізацыю навучальных устаноў, іх узбуйненне. У выніку рэарганізацыі ў Беларусі склалася новая сістэма вышэйшай адукацыі. Калі ў 1925 г. працавала 4 ВНУ з 4342 студэнтамі, дык у 1932 г. 31 ВНУ з 10574 студэнтамі. Гэта станоўча ўплывала на фарміраванне кадраў нацыянальнай інтэлігенцыі рэспублікі.
У сувязі з ажыццяўленнем усенавуча на базе сямігадовай школы і недахопам настаўнікаў для 57 класаў сямігадовых і сярэдніх школ рашэннем СНК БССР у 19351937 гг. былі створаны двухгадовыя настаўніцкія інстытуты ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Оршы і Рагачове. У 1937 г. у Мінску пачаў працаваць Інстытут фізічнай культуры.
Цяпер колькасць ВНУ ў Беларусі амаль такая ж, як у 30-я гады, і дзейнічаюць большасць створаных тады навучальных устаноў.
Значнае развіццё атрымала сярэдняя спецыяльная адукацыя. Былі адкрыты новыя сельскагаспадарчыя, індустрыяльныя, педагагічныя і іншыя навучальныя ўстановы, павялічыўся кантынгент навучэнцаў. Толькі ў другой пяцігодцы ў БССР тэхнікумы выпусцілі 19678 спецыялістаў, а ў 193839 гг. 17488.
Кадры кваліфікаваных рабочых рыхтаваліся ў прафесійных школах. У 1930 г. яны былі ліквідаваны і на іх базе створаны школы фабрычна-заводскага навучання (ФЗН). У другой пяцігодцы вытворча-тэхнічнае навучанне моладзі ажыццяўлялася таксама на фабрыках і заводах без адрыву ад вытворчасці. Кадры масавых прафесій для сельскай гаспадаркі рыхтавалі сельскагаспадарчыя школы і вучэбна-практычныя майстэрні. З 1924 г. пачалося стварэнне школ сельскагаспадарчага навучання, якія давалі спецыяльныя веды па паляводству, жывёлагадоўлі і садаводству. У перадваенныя гады ствараліся школы механізацыі сельскай гаспадаркі. Так у 2030-я гады была створага адна з самых лепшых у свеце сістэма народнай адукацыі з яе прынцыпамі гуманнасці, пераемнасці, агульнадаступнасці, бясплатнасці.
2. Навука ў БССР.Рэгламентыцыя навуковых даследаванняў
20-я гады сталі часам нараджэння беларускай савецкай навукі. У студзені 1922 г. заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт). Яго задачай зяўлялася вывучэнне мовы, літаратуры, гісторыі, этнаграфіі, эканомікі, прыродных багаццяў Беларусі. 1 студзеня 1929 г. Інстытут беларускай культуры быў рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук (з 1936 г. АН БССР). У 1932 г. у яе складзе налічвалася 14 навукова-даследчых інстытутаў. Усяго ў рэспубліцы было 40 навукова-даследчых устаноў, у якіх налічвалася каля 1,5 тыс. навуковых супрацоўнікаў, у аспірантуры навучалася 432 чалавекі.
Вучоныя займаліся даследаваннем рэсурсаў, праблемы прыкладнога характару. Былі адкрыты новыя паклады карысных выкапняў для прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Плённа працавалі вучоныя Інстытута хіміі АН БССР. Навуковыя даследаванні акадэміка АН БССР У.В. Шкатэлава (заснавальніка лесахіміі) знайшлі практычнае прымяненне: ў 19291930 гг. былі пабудаваны першыя айчынныя каніфольна-шкіпідарныя заводы ў Барысаве і Бабруйску. Значныя поспехі мелі беларускія вучоныя ў галіне даследавання праблем сельскай гаспадаркі, лесаводства, флоры і фаўны. Пад кіраўніцтвам акадэміка АН БССР Я.М. Афанасьева была складзена першая глебавая карта рэспублікі, атрымаўшая высокую ацэнку беларускіх земляробаў.
Праводзіліся даследаванні і ў галіне гуманітарных навук. Поспехі беларускай навукі, яе матэрыяльная база і кадры супрацоўнікаў закладвалі асновы для далейшага развіцця навуковых даследаванняў у рэспубліцы.
Гэту ўвагу аддаў Наркамасветы арганізацыі і развіццю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Агульнымі намаганнямі гэты малады культурны цэнтр сурёзна паставіў навучанне і набыў заслужаны аўтарытэт. За параўнальна кароткі тэрмін падабралі значную групу вядо