Пачатак фарміравання старажытнарускай дзяржаўнасці Полацкае княства - першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

?ўгарад. Ён разграміў ноўгарадскае войска і бесперашкодна авалодаў горадам. Захоплены Ноўгарад быў разрабаваны, у палон былі ўзяты жанчычы і дзеці, а з Сафійскага сабора зняты званы і панікадзілы.

Гэтыя дзеянні не маглі заставацца незаўважанымі з боку паўднёварсукіх князёў, і яны пачалі рыхтавацца да нападу на Полацкае княства. У склад кааліцыі ўвайшлі кіеўскі князь Ізяслаў Яраслававіч, чарнігаўскі князь Святаслаў Яраслававіч, пераяслаўскі князь Усевалад Яраслававіч. У лютым 1066г. вайскі Яраслававічоў рушылі да меж Полацкага княства.

Першым пад удар трапіў Менск. Горад быў узяты прыступам,разрабаваны і знішчаны. Абцяжараныя злабычай, войскі Яраслававічоў падышлі да р. Нямігі,дзе іх перанялі войскі Усяслава Чарадзея. 3 сакавіка 1067г. на Нямізе адбылася жорсткая бітва. Паўдневарускія войскі не змаглі канчаткова акружыць і знішчыць палачан і захапіць Усяслава - ён уцёк. Летапіснае паведамленне сведчыць, што 10 ліпеня 1067г. Ізяслаў, Святаслаў і Усевалод выклікалі Чарадзея на перагаворы, гарантуючы яму бяспеку прыясай на крыжы. Яраславічы парушылі прысягу, схапілі князя з яго двумя сынамі і пасадзілі іх у вязніцу-поруб у Кіеве. Гараджане Кіева паднялі паўстанне ў 15 верасня 1068г., вызвалілі Усяслава Чарадзея разам з сынамі з поруба, абвясцлі яго кіеўскім князём, а Ізяслаў збег з горада.

Вялікім кіеўскім князём Усялаў быў усяго 7 месяцаў. У 1069г. Ізяслаў з дружынай польскага караля Баляслава рушыў на Кіеў. Жыхары Кіева сабралі войска.якое ўзначаліў Усяслаў Чарадзей. Войска кіеўлян падышло пад Белгарад, адкуль уначы, не чакаючы бітвы полацкі князь збег у Полацк.

У 1069г. Усяславу не ўдалося замацавацца князем у Полацку. Княжыць там стаў сын Ізяслава - Мсціслаў,які хутка памёр. Пасля смерці Мсціслава Ізяслаў пасылае ў Полацк свайго другога сына Святаполка. У 1071г. Усяслаў Чарадзей знянацку зявіўся пад Полацкам і выгнаў Святаполка з горада.

З 1071 па 1073 г. назіраецца зацішша паміж Полацкам і Кіевам. І толькі у 1077г. Уладзімір Манамах(сын Усевалада) спрабуе захапіць Полацк, але яго спрбы не ўвянчаліся поспехам.

Увосень 1078г. Чарадзей зрабіў самы рашучы крок у ажыццяўленні савёй усходняй палітыкі: напў на Смаленск і спаліў яго. Манамах спрабаваў дагнаць Усяслава, не дагнаў і ў адпомстку спаліў ваколіцы Лукомля, Лагойска і Друцка. У 1084-1085г. Уладзімір Манамах спрабуе нанесці яшчэ адзін удар па Полацкаму княству і разам з полаўцамі захапіў Менск.

Перыяд полацкай гісторыі, спалучаны з дзейнасцю Усяслава Чарадзея скончыўся ў 1101 г. разам з яго жыццём. Па-рознаму можна ставіцца да асобы Усяслава і яго дзейнасці, але адно застаецца бясспрэчным: гэта быў адзін з выдатнейшых палітычных дзеячаў старажытнай Беларусі. Асноўным вынікам палітычнай дзейнасці Усяслава трэба лічыць захаванне цэласнасці і палітычнай незалежнасці Полацкага княства - першай дзяжавы на беларускіх землях. Невядома, якім чынам князь, які прайграў шэраг ваенных сутыкненняў, пакінуў такі глыбокі след у народнай памяці.

 

Заключэнне

 

Зяўленне славя на тэрыторыі Беларусі моцна паўплывала на ўсе астатнія плямены. Яны пераўзыходзілі іх па ўзроўню сацыяльнай арганізацыі, мелі больш развітую гаспадарку. Ў выніку інтэнсіўнага засваення славянамі тэрыторыі Беларусі, дзе раней жылі балты, у VIII - IX стст. склаліся этнічна блізкія паміж сабой племянныя звязы: крывічы, дрыгавічы, радзімічы, часткова валыняне. На іх аснове ўтварыўся старабеларускі этнас. У яго фармаванні прынялі ўдзел яцвягі і некаторыя іншыя балцкія плямёны. Усходнія славяне прынеслі больш прагрэсіўную форму земляробства - ворную. Семі, абяднаныя агульнасцю гаспадарчага жыцця, утварылі сельскую (суседскую) ці тэрытарыяльную абшчыну. Апрацоўваная зямля, лясы і вадаёмы былі ўласнасцю ўсёй абшчыны. Сямя карысталася асобным участкам супольнай зямлі - надзелам. У IX - XII стст. ва ўсходніх славян складаецца феадальны ўклад. Напачатку асноўная частка насельніцтва была вольнымі супольнікамі, якіх звалі людзі. Іх сацыяльнае становішча паступова змянялася: частка трапляла ў залежнае становішча, частка заставалася адносна вольнай. Залежных людзей звалі чэляддзю. У складзе чэлядзі былі катэгорыі насельніцтва, пазбаўленыя асабістай волі - халопы. Пра станаўленне класавага грамадства сведчыць не толькі залежнае становішча асобнай катэгорыі насельніцтва, але і наяўнасць лютвы. Дружыннікі (ці баяры) атрымлівалі ад князя права збіраць даніну з вызначанай тэрыторыі. Збор даніны з вольнага насельніцтва той тэрыторыі, якой валодаў князь, звалася палюддзем. Паступова даніна становіцца феадальнай рэнтай. Тым часам утворацца гарады. Адны выраслі з умацаванага сельскага гарадзішча як Полацак, іншыя як княжыя замкі - Менск, Гародня, Заслаўль. Трэція ўзнікалі на гандлёвых шляхах. Горад складаўся з частак: дзяцінца, умацаванага валамі, равамі, сценамі; пасаду - месца, дзе сяліліся рамеснікі і гандляры; і гандлю - месцы продажу і куплі тавараў. Славяне вызнавалі паганскую рэлігію. Яны верылі ў бога сонца, агню, Пяруна і інш. Памерлых хавалі ў ямах, насыпая над імі курганы. Верылі ў замагільнае жыццё. Упрыгожванні насілі з косткі, медзі, керамікі.

Невядома, колькі б часу заняў пуць пераходу да станаўлення дзяржаўнасці без уплывы славян.

Найвышэйшага росквіту Полацкае княства дасягнула пры князю Брачыславе (1001-1044гг.) і Ўсяславе (Чарадзею) (1044-1101 гг.). Тым часам пашырэлі межы княства. Яно займала тэрыторыю цяперашняй Віцебскай вобласці, паўночную частку Менскай і некалькі суседніх раёнаў. У васальнай залежнасці ад княства ?/p>