Пачатак фарміравання старажытнарускай дзяржаўнасці Полацкае княства - першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

?алітыкі кіеўскага князя Святаслава , сына княгіні Вольгі ў 60-70 гады не спрыяла збліжэнню паміж Полацкім і Кіеўскім княствамі.

 

.Падзеі ў Полацкім княстве ў 970-х - 1003гг.

 

Прыкладна ў 70-я гады Хст у Полацку пачаў княжыць Рагвалод. Да саюзу з Полацкам імкнуліся наўгародскі князь Уладзімір і кіеўскі князь Яраполк. Уладзімір, каб заручыцца падтрымкай з боку Полацка ў барацьбе супраць Яраполка, пасватаўся да дачкі Рагвалода Рагнеды. Рагнеда, ведаючы аб нараджэнні Уладзіміра ў выніку адносін паміж ключніцай Малушай і князем Святаславам, адказала словамі: Не хочю розути робинича, но Ярополка хочю.

Таксама летапіс паведамляе пад 980 г., што Уладзімір сабраў вялікае войска і выступіў у паход на Полацк. Горад быў захоплены прыступам. Рагвалод і абодва яго сыны забіты, а Рагнеда гвалтам узята Уладзімірам у жонкі. Уладзімір стаў Вялікім Кіеўскім князем. У найбуйныя гарады ў якасці сваіх намеснікаў Уладзімір накіраваў сваіх сыноў. Яго сын ад Рагнеды Ізяслаў атрымаў Полацак.

Пісьмовыя крыніцы нам нічога не паведамляюць пра дзейнасць Ізяслава на пасадзе полацкага князя, акрамя таго што ў час яго кіравання адбываўся працэс распаўсюджвання хрысціянства на тэрыторіы Полацкай зямлі. У 1001г. Ізяслаў памёр. Ён пакінуў пасля сябе дзвух сыноў - Усяслава і Брачыслава. Першы з іх пражыў да 1003г.. пасля гэтага Брачыслаў робіцца адзіным князем Полацкай зямлі.

 

.Час Брачыслава

 

Мае сэнс меркаваць, што да 1015 г. - года смерці кіеўскага князя Ўладзіміра - асноўная дзейнасць Брачыслава была накіравана на вырашэнне унутрапалітычных пытанняў, якія не закраналі інтэрэсаў суседніх княстваў, да таго ж Брачыслаў быў яшчэ падлеткам і не меў вопыту ў дзяжаўных справах. Пакуль у Кіеве жыў Уладзімір, Полацкае княства не магло праяўляць венную актыўнасць, бо адразу сутрэла бы адпор з боку княстваў, дзе правілі яго сыны.

Пасля смерці Уладзіміра стабільнасць у Кіеўскай дзяржаве была парушана. Яго сыны біліся за прастол да таго моманту, пакуль ініцыятар міжусобіцы - князь Святаполк не ўцёк у Польшчу. Менавіта гэта сітуацыя стварыла спрыяльныя ўмовы для Брачыслава ў вырашэнні пытання аб поўным кантролі Полацка над заходнедзвінскім адгалінаванні шляху з варагаў у грэкі.

З дадзенай мэтай у 1021 г. Брачыслаў ажыццявіў імклівы паход на Ноўгарад. Горад быў захоплены і разрабаваны. Калі Брачыслаў вяртаўся з Ноўгарада ў Полацк,яго сустрэлі войскі кіеўскага князя Яраслава , і ў бітве войска Яраслава адалела Брачыслава, вярнула Ноўгарад, а Брачыслаў уцёк у Полацк. Пасля яны заключаць пераміре, і Яраслаў аддасць Полацкаму князю Віцебск і Усвяты, каб пазбегнуць вайны с Полацкам і ўмацаваць свае становішча. Атрымаўшы кантроль над волакамі, Полацкае княстве эканамічна замацоўвае сваю незалежнасць. Брачыслаў развівае заходні напрамак дзейнасці - падтрыманне крывіцкай каланізацыі і распаўсюджванне сваёй улады на балцкія плямёны. Уключэнне Менскай воласці ў склад Полацкага княства таксама адбылося ў час княжання Брачыслава.

У 1044г. заканчваецца перыяд княжання Брачыслава, пры якім Полацкае княства вырасла тэрытарыяльна і замацавала сваю незалежнасць эканамічна праз усталяванне кантролю над волакамі . З 1044г. пачынаецца новы этап у полацкай гісторыі, спалучаны з дзейнасцю яго сына - Усяслава Брачыслававіча.

 

.Час Усяслава Чарадзея

 

Зяўленне Усяслава на палітычнай арэне ХІ ст. было незвычайным. У летапісе гаварыцца аб тым, што маці нарадзіла яго ад чаравання і бысть ему язвено на главе его. Застаецца невядомым, якая прыкмета была ў князя на галаве, але яна спрыяла ўтварэнню мянушцы князя - Чарадзей, якая стала вынікам міфалагізацыі сучаснікамі далейшай палітычнай дзейнасці князя. Трэба сказаць, што Чарадзей зяўляўся прадаўжальнікам палітыкі свайго бацькі.

У час княжання Усяслава Чарадзея адносіны з балцкімя плямёнамі насілі мірны, дамоўны характар. Падтрыманне міру з балтамі стала вынікам працягу Усяславам балцкай палітыкі Брачыслава, якая грунтавалася на двух прынцыпах - захаванні мірных адносін з балтамі і распаўссюджанні на балцкую тэыторыю дамоўна-данінных адносін.

У першыя два дзесяцігоддзі свайго княжання Усяслаў не ўносіў ніякіх змен і ў паўднёвы напрамак палітыкі Брачыслава, развіваючы мірныя стасункі з кіеўскім княствам, палітычная стабільнасць і моц якога да 1054г. падтрымлівалася Яраславам Мудрым, а пазней Ізяславам, які са сваімі братамі Усеваладам і Святаславам не дапускаў міжкняжацкіх усобіц і ў ваенных справах выступаў з імі заадно. Да хаўрусу з паўднёвымі князямі быў прыцянут і Чарадзей, які прыняў удзел у 1060г. у сумесным пераможным паходзе зімі супраць торкаў.

Палітычная стабільнасць Полацкага княства ў гэты час абумовіла тэрытарыяльный рост самога Полацка. Прыкладна ў гэты час пачылося будаўніцтва Сафійскага сабора - як адлюстраваннемоцы дзяржавы і незалежнасці Полацкага княства.

год стаўпаваротным у палітычнай гісторыі Полацкага княства. Гэтым годам датуецца ваенны паход Усяслава Чарадзея на Пскоў, што азначала пераход Полацкага княства ад мірнага суіснавання з суседзямі да венных адносін. Можна меркаваць, што выправы полацкага князя на Пскоў і на Ноўгарад(1066г.) мелі пад сабой эканамічны інтарэс і зявіліся найбольш простым спосабам барацьбы Полацка супраць сваіх паўночнаеўрапейскіх гандлёвых канкурэнтаў. Але аблога Пскова з боку полацкага войска не мела поспеха і палачане былі вымушаны вярнуцца назад.

Адсутнасць супрацьдзеяння з паўднёвага боку схіліла Усяслава да ваеннай выправы на Н?/p>