Пачатак фарміравання старажытнарускай дзяржаўнасці Полацкае княства - першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі

Контрольная работа - История

Другие контрольные работы по предмету История

»ена, што заходнеславянскі ўплыў на раннесярэднявечнаю Беларусь адбываўся на працягу VІІІ-ХІІІстст у розных формах і ахопліваў практычна ўсю тэрыторыю беларускіх зямель. Аднак арэал радзімічаў не вылучаецца пераважнай прысутнасцю заходнеславянскіх элементаў у параўнанні з іншымі абласцямі Беларусі.

Зародкі ўсходнеславянскіх народаў на землях радзімічаў узнікаюць у канцы 1-га тысячагоддзя н.э.: Гомель, Чачэрск, Крычаў, Прупой(Слаўгарад). У выніку шырокага археалагічнага вывучэння Гомеля ўстаноўлена, што паселішча калочынскай культуры ўпадзення р.Гаменюк у Сож і значны неўмацаваны пасёлак. У VІІІ-Хстст. На паселішчы адбылася змена жыхароў. Замест плямён калочынскай культуры сюды пранікла іншае славянскае насельніцтва. Паселішча ў Гомелі пачало выконваць ролю племяннога цэнтру радзімічаў. У Х-ХІ стст вакол яго пачынае засяляцца сельская акруга. У ХІІст Гомель ператвараецца ў буйны ваенна-адміністратыўны цэнтр Ніжняга Пасожжа і ў цэнтр хрысціянскай культуры.

Аснову эканомікі радзімічаў складала земляробства, таксама былі развіты разнастайныя рамёствы,сярод якіх першарадным зяўлялася кавальскае.

У часы феадальнай раздробленасці (з канца ХІ ст) тэрыторыя радзімічаў была падзелена паміж чарнігаўскімі і смаленскімі князямі. Пры гэтым асобныя населеныя пункты ў выніку міжусобнай барацьбы неаднаразова пераходзілі з рук у рукі. У летапісе радзімічы названы ў апошні раз пад 1169 г. як этнаграфічная адзінка ўсходняга славянства.

 

.Славянская каланізацыя ў землях Панямоння

 

На працягу другой паловы 1-га тысячагоддзя славяне асвоілі амаль усю тэрыторыю Беларусі, паступова асімілявалі балтамоўнае насельніцтва, якое тут пражывала. Частка балцкага насельніцтва была, відавочна, выціснута на паўночны захад,невялікая яго частка, верагодна, была знішчана, але асноўная маса заставаласяжыць на ранейшых месцах, утвараючы часам даволі значныя астравы сярод прышлых слвян. Пастаяннай этнічнай граніцы паміж славянамі і балтамі ў раннім сярэднявеччы не было.

Да вырашэння пытання аб вытоках славянскай каланізацыі панёманскага краюрашаючае значэнне маюць данныя археалагічных даследванняў. Аб тым, што каланізацыя басейна Нёмана ішла ў першую чаргу з паўднёвых і паўднёва-заходніх зямель, сведчаць дакладна зафіксаваныя праявы ў пахавальным абрадзе і пахавальным інвентары курганных могільнікаў Навагрудчыны рыс, характэрных для дрыгавічоў, драўлян і валынян.

Аналіз пахавальнага абраду і рэчавога інвентару паказвае, што славянскае насельніцтва Верхняга Панямоння было змешанным. Такім чынам, на рубяжы 1-га і 2-га тысячагоддзя землі Верхняга Панямоння былі асвоены славянамі.

 

.Становішча на тэрыторыі Беларусі ў ІХ-ХІІ стст.

 

У IX - XII стст. ва ўсходніх славян складаецца феадальны ўклад. Напачатку асноўная частка насельніцтва была вольнымі супольнікамі, якіх звалі людзі. Іх сацыяльнае становішча паступова змянялася: частка трапляла ў залежнае становішча, частка заставалася адносна вольнай. Залежных людзей звалі чэляддзю. У складзе чэлядзі былі катэгорыі насельніцтва, пазбаўленыя асабістай волі - халопы. Пра станаўленне класавага грамадства сведчыць не толькі залежнае становішча асобнай катэгорыі насельніцтва, але і наяўнасць лютвы. Дружыннікі (ці баяры) атрымлівалі ад князя права збіраць даніну з вызначанай тэрыторыі. Збор даніны з вольнага насельніцтва той тэрыторыі, якой валодаў князь, звалася палюддзем. Паступова даніна становіцца феадальнай рэнтай.

Стварыліся гарады. Адны выраслі з умацаванага сельскага гарадзішча як Полацак, іншыя як княжыя замкі - Менск, Гародня, Заслаўль. Трэція ўзнікалі на гандлёвых шляхах. Горад складаўся з частак: дзяцінца, умацаванага валамі, равамі, сценамі; пасаду - месца, дзе сяліліся рамеснікі і гандляры; і гандлю - месцы продажу і куплі тавараў. Славяне вызнавалі паганскую рэлігію. Яны верылі ў бога сонца, агню, Пяруна і інш. Памерлых хавалі ў ямах, насыпая над імі курганы. Верылі ў замагільнае жыццё. Упрыгожванні насілі з косткі, медзі, керамікі.

 

.Полацкае княства - першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі

 

Гісторыю Полацкага княства трэба адлічваць ад пачатку існавання горада Полацка.

Абяднанне групіроўкі крывічоў у Беларускім Падзвінні ўжо ў канцы VIII стагоддзя завяршылася утварэннем іх асобнага княства, цэнтрам якога стаў Полацак. Пра Полацак упершыню гаворыцца ў "Аповесці мінулых гадоў" у 862 г. Пад гэтай датай запісана,што скандынаўскі князь Рурык, які прыняў уладу ў Ноўгарадзе, пачаў раздаваць мужам сваім гарады, у тым ліку і Полацк. Летапісец адзначыў, што Полацак, як і Смаленск, былі заснаваны крывічамі.

Сітуацыя, якая ўтварылася ў выніку дзянняў Рурыка паставіла пад пагрозу эканамічныя інтарэсы Кіеўскага княства. Кіеўскія князі Аскольд і Дзір у 865г. здзяйсняюць ваенны паход пад Полацк, але вынікі гэтага паходу застаюцца невядомымі.

Ужо ў ІХ ст. Полацк актыўна ўключаецца ў палітычнае жыцце ўсходнеславянскіх плямён. Гэтаму перш за ўсё спрыяла яго размяшчэнне на заходнядзвінскім адгалінаванні гандлёвага шляху з варагаў у грэкі. З 882 г. Полацкія землі знаходзіліся ў пастаянных палітычных і эканамічных сувязях з Кіеўскім княствам. На падставе летапісу крывічы хадзілі ў паход на Смаленск разам з кіеўскім князем Алегам.

Вядомы паведамленні аб удзеле крывічоў у паходзе кіеўскага князя Ігара на Візантыю ў 944 г.

Выхад Полацкага княства з-пад улады Кіева неабходна адносіць да перыяду 907-947 г. паўднёвая накіраванасць ?/p>