Пачатак фарміравання старажытнарускай дзяржаўнасці Полацкае княства - першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
?ага паведамлення , яны плацілі даніну варагам. У 862 г. крывічы разам з плямёнамі прагналі варагаў за мора, адкуль яны прыйшлі. Аднак потым , як паведамляе летапіс, чудзь, наўгародскія славяне, крывічы заклікалі да сябе нарманскіх князёў.
Вялізнае абяданне крывічоў у канцы 1-га тысячагоддзя распалася на групы - смаленскую, полацкую, пскоўскую.
Крывічы прымалі ўдзел у паходах князя Алега і Ігара супраць грэкаў. На аснове племяннога княжання крывічоў-палачан склалася буйнае Полацкае княства - самастойная моцная сярэднявечная дзяржава на тэрыторыі Беларусі.
У старажытных летапісах насельніцтва Полацкай зямлі называецца таксама палачанамі. Летапісцы лічылі, што гэта назва паходзіць ад назвы ракі Палата, лявусця якой заснаваны першапачатковы Полацк. Палачане - група плямён, што вылучаліся з крывіцкага абяднання з цэнтрам у Полацку, ад якога атрымала першапачатковую назву.
Дрыгавічы: адно з летапісных усзоднеславянскіх абяднанняў, што ў ІХ-ХІІІстст займала вялікую тэрыторыю сучаснай Беларусі і ў пазнейшым часе разам з крывічамі зявілася асновай для фарміравання беларускай народнасці.
Дрыгавічы рэдка згадваюцца ў старажытных пісьмовых крыніцах. На падставе летапісных паведамленняў старажытнейшым насельніцтвам Паўднёвай, Цэнтральнай і Заходняй Беларусі зяўляліся дрыгавічы, якія паходзілі ад старажытных славян, што прышлі з Падунаўя, належалі да ўсходнеславянскай моўнай групы, займалі значную тэрыторыю сучаснай Беларусі і былі ў ліку найбольш развітых усходнеславянскіх плямён.
На тэрыторыі рассялення дрыгавічоў засталіся шматлікія археалагічныя помнікі - курганныя могільнікі,селішчы, гарадзішчы.
Найбольш ранні пахавальны абрад дрыгавічоў - трупаспаленне. Зверху вогнішча і рэшткаў спалення наспалі курган. З прыняццем хрысціянства язычніцкі (паганскі) звычай крэмацыі змяняецца трупапалажэнням. Звычайна нябожчыка клалі галавой на захад на дзённаю паверхню зямлі, ачышчанную рытуальным вогнішчам, і паверх яго насыпалі курган.
Для жаночага касцюму плямён дрыгавічоў былі характэрны вялікія металічныя пацеркі, ажурныя або суцэльныя цыліндрычнай ці авальнай формы, упрыгожаныя напянымі шарыкамі металічнай (срэбранай) зерні. Іх называюць буйназярністымі і прызнаюць этнавызначальным прадметам дрыгавічоў.
Асноўная частка насельніцтва дрыгавічоў пражывала ў сельскай меснасці на селішчах і гарадзішчах. У Х-Хістст у дрыгавічоў пачынаюць узнікаць гарады (Тураў - 980 г., Берасце - 1019 г., Меньск - 1067 г., Пінск - 1097., Случаск - 11097 г., Клечаск - 1127 г. , Гародня - 1127 г., Драгічын Надбужны - 1142 г., Рагачоў - 1142 г., Мазыр - 1155 г.,).
Да Х-Хістст адносіцца ўзнікненне Наваградка, Ваўкавыска, Слоніма. У ХІІІ ст узнікаюць Камянец (1276), Кобрын (1287). Узнікненне і развіццё гарадоў зяўляецца яркім сведчаннем высокага ўзроўню эканамічнага і сацыяльнага развіцця дрыгавічоў.
Аснову гаспадаркі дрыгавічоў складалі земляробства і жывелагадоўля. Дрыгавічы займаліся таксама паляваннем, рыбалоўствам, прадзеннем, ткацтвам, жалезаапрацоўкай, касцярэзкай, скураапрацоўкай, дрэваапрацоўкай, ганчарным рамяством, выраблялі жалеза і сталь, складаныя вырабы і прылады працы, узбраенне, прадметы хатняга ўжытку.
Аб высокім узроўні сацыяльнага развіцця дрыгавічоў сведчаць існаванне свайго княжання яшчэ да ўключэння ў склад Кіеўскай Русі ў Хст, вылучэнне дрыгавіцкіх зямель у Тураўскае княства пры першым жа падзеле Кіеўскай Русі Уладзімірам Святаслававічам у 988г., існаванне мясцовай дружыны ў тураўскіх князёў.
На падставе летапісных паведамленняў матэрыялаў археалагічных раскопак дрыгавічы паўстаюць як адно з найбольш развітых усходнеславянскіх плямён, што знаходзіліся на шляху інтэграцыі ўсіх ўсходнеславянскіх плямён ў адзіную супольную ўсходнеславянскую народнасць.
Радзімічы: па летапісу як і вяцічы , прыйшлі з прапольскіх зямель, назву сваю атрымалі ад імя Радзім, які ўзначальваў іх, і рассяляліся па Пасожжы. Летапісец адзначае, што жылі ў міры паміж сабой паляне, драўляне, севяране, радзімічы і іншыя плямёны.
З летапіснага паведамлення , датаванага 885 г., мы даведваемся, што ў канцы ІХ ст радзімічы плацілі даніну спачатку хазарам, а потым кіеўскаму князю Алегу.
У радзімічаў існавала свая племянная вярхушка і ваенная арганізацыя. У 907 г. яны ўдзельнічалі ў паходзе на грэкаў у складзе рознаплемяннога войска князя Алега. Пасля смерці Алега радзімічы, мабыць, адмовіліся падпарадкоўвацца кіеўскаму князю. Летам 984 г. ваявода кіеўскага князя Уладзіміра, якога празвалі Воўчы Хвост, на р.Пяшчань перамог войска радзімічаў і яны былі канчаткова ўключаны ў склад Кіеўскай дзяржавы.
Радзімічы займалі прастору ў міжрэччы Дняпра і Дзясны па берагах Сожа і яго прытокаў. Курганны могільнік каля в.Дзямянкі Добрушскага раёна пакуль адзіны на тэрыторыі радзімічаў некропаль, які існаваў на працягу некалькіх соцень гадоў(VII-XIIстст). Раннія пахаванні зроблены па абрадзе трупаспалення на месцы насыпання кургана або непадалёку ад яго. Зрэдку нябожчыка спальвалі ў зрубавай дамавіне.
З ХІ ст у радзімічаў пахавальны абрад трупаспалення паступова пачаў змяняцца трупапалажэнням у дамавінах, калодах або трунах, здаваліся і двайныя пахаванні.
Аснову галаўнога жаночага ўпрыгожання складалі сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы , якіх насілі ад аднаго да васьмі. Характэрнай асаблівасцю жаночага касцюма зяўляюцца шкялныя рознакаляровыя пацеркі ў спалучэннях з прывескамі рознай формы.
У навуцы даўно абмяркоўваецца пытанне аб ляшскім паходжанні раздімічаў. Устаноў?/p>