Пачатак фарміравання старажытнарускай дзяржаўнасці Полацкае княства - першая дзяржава на тэрыторыі Беларусі
Контрольная работа - История
Другие контрольные работы по предмету История
од складаўся з усіх свабодных мужчын, здольных насіць зборю. Такая форма арганізацыі і яго кіравання аірымала назву ваеннай дэмакратыі.
3. Эпоха ваеннай дэмакратыі
Эпоха ваеннай дэмакратыі - гэта час несупынных міжпляменных войнаў. Ваенныя сутыкненні заканчваліся рабаўніцтвам. Пераможцы захоплівалі жывёлу, зерне, футры і рабоў. Паўсядзенная пагроза ваеннага нападу з боку чужых плямён выклікала неабходнасць у абарончых эбудаваннях. Паселкі размяшчаліся на мысах стромкага берага ракі і ўмацоўваліся з напольнага боку валам і ровам. Плошча ўмацаваных гарадзішчаў звычайна невялікая (45х85 м). на тэрыторыі Беларусі вядомы дзесяткі гарадзішчаў. Паўсюдна ваенная дэмакратыя была формай пераходнага перыяду да класавага грамадства, да ўтварэння дзяржавы. Месца ваеннай дэмакратыі ў агульнай перыядызацыі першабытнана грамадства знаходзіцца на яго заключным этапе, напярэдадні ўзнікнення дзяржавы.
Узнікалі племянныя органы кіравання, а з імі - племянная арыстакратыя. З яе асяроддзя вылучаліся правадыры, адной з галоўных функцый якіх становіцца кіраванне ваеннымі мерапрыемствамі. У племянных абяднаннях звычайна вылучаліся два тыпы ваенных кіраўнікоў. У адных грамадсвах імі былі племянныя правадыры. Яны выконвалі грамадзянскія, ваенныя, а таксама жрэчаскія функцыі. У іншых выпадках разам з грамадскім правадыром быў асобны - ваенны - кіраўнік. З цягам часу паміж старой арыстакратыяй, якая абапіралася на традыцыйныя інстытуты, і ваеннымі правадырамі ўзнікала барацьба за ўладу. Старая вярхушка часцей за ўсё аказвалася адсунутай на задні план. Вынік гэтай барацьбы ў многім вызначаў формы будучай дзяржаўнасці.
.Усходнеславянскія саюзы плямен.
У Верхнім Падняпроўі і Падзвінні на тэрыторыі Беларусі ў VIII-Xст.ст. сфарміраваліся некалькі абяднанняў усходніх славян. Яны ўяўлялі сабой даволі ўстойлівыя этнічныя супольнасці дрыгавічоў, крывічоў-палачан,радзімічаў. У аснове гэтых супольнасцей ляжалі не столькі родаплемянныя, колькі тэрытарыяльныя, эканамічныя і палітычныя сувязі. Цяпер гісторыкі звычайна лічаць іх саюзам плямен.
У этнаграфічных адносінах гэтыя супольнасці можна называць пранароднасцямі. Адначасова яны былі пачатковымі дзяржаўнымі утварэннямі тэрытарыяльна-палітычнага характару ці прадзяржавамі, у летапісе абазначанымі тэрмінам княжанні,на чале якіх стаялі правіцелі,якія мелі тытул светлы князь.
Стварэнню княжанняў садзейнічалі развіцце мірных сувязяў паміж плямёнамі, ці ваенныя перамогі адных плямен над лругімі, ці , нарэшце неабходнасць барацьбы з агульнай знешняй небяспекай. У час заняпаду родаплемяннога грамадства і ў перыяд ваеннай дэмакратыі складваліся сацыяльна-палітычныя супольнасці,абяднаныя адзінай уладай, адноснай агульнасцю гаспадарча-культурнага жыцця , тэрыторыі і інш. Утварэнне такіх супольнасцей садзейнічала ўзмацненню моўных і культурных сувязяў паміж асобнымі пляменамі, іх змешванню і трансформацыі ў новыя этнасацыяльныя супольнасці - народнасці.
Крывічы-палачане: займалі значныя абшары Усходняй Еўропы. Гэта вялікае абяднанне плямен, якія жылі ва ў вярхошях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера. Звесткі аб іх змешчаны у Аповесці мінулых гадоў пры напісанні падзей ІХ-Хст.ст. і папярэднега часу. Пра крывічаўтаксама пісаў візантыйскі гісторык Хст Карстанцін Парфірародны
Па-рознаму выводзяць гісторыкі назву крывічы: ад прозвішча старэйшага роду Крыў(Крыва), што найбольш верагодна,ад слоў крэўныя (блізкія па крыві), ад імя язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва - Крывейтэ, ад крывізны гарыстай мясцовасці і інш.
Найбольш значны матэрыял па гісторыі насельніцтва выяўлены ў Віцебскай вобласці ў курганных могільніках, дзе была дакладна ўстаноўлена, што для полацкіх крывічоў характэрна археалагічная культура доўгіх курганоў Паўночнай Беларусі ў якой прысутнічае шмат элементаў матэрыяльнай культуры ўсходніх балтаў. У некатарых пісьмовых крыніцах старажытныя курганы называлі валатоўкамі. На Віцебшчыне сярод мясцовага насельніцтва такая назва распаўсюджана дагэтуль. Паводле народных паданняў, тут як быццам пахаваны волаты(волат - персанаж беларускай міфалогіі, асілак высокага росту).
Фарміраванне крывічоў - вынік асіміляцыі прышлымі славянамі мясцовых балцкіх і заходняфінскіх плямён, паступова славянізаваных. Гэта пацвярджаюць выразныя археалагічныя матэрыялы. Славянскімі рысамі курганоў ІХ-Хстст зяўляюцца абрад трупаспалення і наяўнасць ляпных гаршкоў з акруглым плячом у верняй частцы тулава, якое захавана і ў кераміцы,зробленай пазней на ганчарным крузе. Але таксама лета-літоўскія элементы доўгіх курганоў займаюць значнае месца. Каланізуючы лясную зону, уступаючы ў цесную сувязь з мясцовым насельніцтвам, славяне перанялі ў большай ці меншай ступені культурна-этнаграфічныя асаблівасці балтаў, ўнаследавалі элементы іх матэрыяльнай культуры.
Характэрнымі рысамі апрання крывічаў была шматлікасць упрыгожванняў (бранзалетападобныя драцяныя кольцы з завязанымі канцамі, падковападобныя спражкі, зааморфныя бранзалеты, вітыя шыйныя грыўні з петлепадобнымі канцамі, пазалочаныя шкляныя пацеркі, мноства бразготак, падвескі-конікі).
Характэрнай рысай жаночага касцюма крывічоў былі маністы , у якіх пацеркі спалучаліся з металічнымя бразготкамі, а мужчынскага падковападобныя, лірападобныя спражкі, пярсцёнкі, абшыванне адзення і галаўных убораў металічнымі пранізкамі.
У летапісе крывічы названы пад 859 г. Паводле летапіс?/p>